П'яны мінчук перакуліўся на аўтамабілі "Хундай", загінула пасажырка

П'яны мінчук перакуліўся на аўтамабілі "Хундай", загінула пасажырка

У Чэрвеньскім раёне каля вёскі Анаполле з'ехаў з дарогі і перакуліўся аўтамабіль "Хундай", якім кіраваў 63-гадовы жыхар Мінска. Высветлілася, што ён быў у стане алкагольнага ап'янення, інфармуе прэс-служба МУС.

Кіроўца і двое яго пасажыраў (мужчыны ва ўзросце 40 і 66 гадоў) трапілі ў бальніцу. А 65-гадовая пасажырка, жыхарка Чэрвеня, загінула.

Здымак з архіву. Фота: sk.gov.by