П'яны беларускі дальнабойшчык разбіў восем машын у Расіі (відэа)
Аварыя адбылася напярэдадні ўвечары ў Чалябінску.
Кіроўца фуры з Беларусі ўрэзаўся ў маршрутку, якая стаяла каля прыпынку грамадскага транспарту. Мужчына нават не праверыў, што адбылося і ці ёсць пацярпелыя. Замест гэтага ён павярнуў у першы ж двор.
Як паведамляе 1obl.ru, праязджаючы па двары, грузавік зачапіў яшчэ сем машынаў. Відавочйцы кажуць, што кіроўца нават не спрабаваў спыніцца. Затрымалі парушальніка самі пацярпелыя ўладальнікі аўтамабіляў. Чалябінцы выцягнулі кіроўцу з кабіны, адабралі ў яго ключы і выклікалі паліцыю.