П'янаму ілжэмінёру метро пагражае да 5 гадоў турмы
Ленінскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на 26-гадовага мінчука.
Як паведамляла Еўрарадыё, увечары 4 сакавіка каля гадзіны была зачыненая станцыя метро "Купалаўская". Прычынай стала паведамленне пра мініраванне.
Па звестках interfax.by, непрацуючы мінчук у яўна нецвярозым выглядзе звярнуўся да машыніста элекрацягніка. Ён паведаміў, што на станцыі рыхтуецца выбух.
Для праверкі гэтай інфармацыі доступ на станцыю метро "Купалаўская" быў абмежаваны. Аднак небяспечных прадметаў на станцыі не знайшлі, паведамленне апынулася фальшывым.
Ілжэмінёру пагражае не толькі турэмны тэрмін. Ён павінен будзе кампенсаваць і матэрыяльную шкоду.