Пульманолага з 30-гадовым стажам асудзілі па трох палітычных артыкулах

Пульманолага з 30-гадовым стажам асудзілі па трох палітычных артыкулах.
Пульманолага з 30-гадовым стажам Алену Рудую асудзілі па трох палітычных артыкулах, паведамляе "Наша Ніва". МУС уключыла яе ў спіс "экстрэмістаў".
Справу разглядалі ў Мінскім гарадскім судзе. Алену абвінавацілі паводле наступных артыкулаў:
- ч.3 арт. 361 — заклікі да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі;
- ч.3 арт. 361-1 — удзел у складзе экстрэмісцкага фарміравання;
- ч.1 арт. 368 — абраза Аляксандра Лукашэнкі.
Мінімальнае пакаранне, якое пагражала паводле гэтых артыкулаў, — 4 гады калоніі.
Алена Рудая нарадзілася ў 1969 годзе. Скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у 1992 годзе. Працавала ў 10-й бальніцы Мінска (1992–2022), загадвала аддзяленнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.