Прызналі "экстрэмісцкімі" песні жлобінскага гурта
Адной з "экстрэмісцкіх" суд прызнаў песню "Вясна" / vk.com/faceoffzhl
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" песні жлобінскага гурта faceOFF. Адпаведнае рашэнне 25 траўня прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска. У "чорны спіс" трапілі чатыры яго песні.
Удзельнікаў faceOFF затрымалі на мінулым тыдні і адправілі пад адміністрацыйны арышт.
Раней "экстрэмісцкімі" ў РБ прызналі песні гурта Tor band, кліп і тэкст песні “Экстрэміст” (а ў 2021-м кліп "Баю-бай") гурта “Дай дарогу!", нават жартаўлівую песню пра Бандэру.