Трох музыкаў гурта faceOFF асудзілі на "суткі"
Гурт faceOFF: Дзяніс і Дзмітрый — у цэнтры / instagram.com/faceoffzhl
У Мінску на "суткі" адправілі затрыманых музыкаў гурта faceOFF, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
21 траўня 26-гадовы Дзяніс Петух вяртаўся дадому з Масквы. На беларуска-расійскай мяжы ў яго праверылі тэлефон і адпусцілі. А зранку на наступны дзень сілавікі затрымалі яго разам з 31-гадовым братам Дзмітрыем. Дома ў іх адбыўся ператрус. Суд прызначыў абодвум братам па 15 сутак арышту.
23 траўня сілавікі затрымалі гітарыста гурта Аляксея. Яму прызначылі 13 сутак арышту.