Прыпынена дзеянне ў Расіі сертыфікатаў на самалёты Boeing 737

5 лістапада стала вядома, што прынынена дзеянне ў Расіі сертыфікатаў на самалёты Boeing 737. Гаворка ідзе пра яго дзве мадыфікацыі: Classic і NG. Такое рашэнне прыняў Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт, інфармуе "Интерфакс". Пакуль невядома, ці азначае гэта забарону на палёты лайнераў такога тыпу.
Паведамляецца, што МАК занепакоены бяспекай эксплуатацыі самалётаў Boeing 737. У Расіі заяўляюць, што рашэнне камітэта можа прывесці да адначасовага спынення ўсяго расійскага парку гэтых пасажырскіх самалётаў. Ужо заўтра ў Расавіяцыі пройдзе нарада з удзелам кампаній, якія выкарыстоўваюць Boeing.
На сайце авіякампаніі "Белавія" паведамляецца, што ў яе парку ёсць Boeing 737-800, Boeing 737-500 і Boeing 737-300. Якія наступствы будуць мець для Беларусі згаданыя падзеі ў Расіі, пакуль невядома.
Фота: boeing.com