Прынц Чарльз параўнаў Пуціна з Гітлерам

Каментуючы палітыку Расіі ў дачыненні да Украіны і анэксію Крыма, прынц у прыватнай размове зазначыў: "Цяпер Пуцін робіць амаль тое ж самае , што рабіў Гітлер".



Як паведамляе ВВС, гэтую фразу прынц Чарльз сказаў падчас экскурсіі па канадскім музеі іміграцыі ў Галіфаксе. У прэс-службе прынца Уэльскага журналістам кажуць, што не будуць каментаваць яго прыватную размову.



Разам з тым ёсць звесткі, што 6 чэрвеня, у гадавіну высадкі саюзных войскаў у Нармандыі, на ўрачыстых мерапрыемствах у Францыі запланаваная сустрэча прынца Чарльза з прэзідэнтам Пуціным.



Калаж — joyreactor.cc