Прыхільнікі “Урала” просяць Ганчарэнку не пакідаць каманду
Беларускі спецыяліст прыехаў у Мінск. Кіраўніцтва “Урала” афіцыйна абвяргае яго адстаўку.
Прыхільнікі расійскага футбольнага клуба “Урал” звярнуліся з адкрытым лістом на беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі, у якім просяць спецыяліста не пакідаць каманду.
У лісце адзначаецца, што прыхільнікі футбола Свярдлоўскай вобласці шчыра вераць у прафесіяналізм Ганчарэнкі і здольнасць дасягнуць станоўчых вынікаў. “З вашым прыходам мы атрымалі надзею на тое, што вы зможаце арганізаваць гульню, згуртаваць каманду, на ўпэўненае прасоўванне “Урала” ўверх па турнірнай лесвіцы чэмпіянату РПФЛ і Кубка Расіі. Абгрунтаванасць нашых чаканняў адзначалі многія спецыялісты футболу, характарызуючы гульню каманды як манеру з яўна выражанай трэнерскай філасофіяй”, — заяўляюць заўзятары “Урала”.
“Мы ўсе мелі адчуванне глыбокага расчаравання і зруйнавання сваіх надзеяў ад з’яўлення чутак і паўнамёкаў у сродках масавай інфармацыі, у тым ліку федэральных, які тычацца вашага сыходу з пасады галоўнага трэнера ФК “Урал”, — сказана ў адкрытым лісце.
Заўзятары просяць Ганчарэнку даць шчырыя каментары наконт гэтай сітуацыі і просяць развеяць чуткі.
Тым часам кіраўніцтва ФК “Урал” афіцыйна абвергла адстаўку Віктара Ганчарэнкі. Пры гэтым трэнер учора прыляцеў у Мінск, дзе яго сустракаў у аэрапорце кіраўнік клуба БАТЭ Анатоль Капскі. У інтэрв’ю TUT.by ён фактычна пацвердзіў адстаўку Ганчарэнкі і сказаў, што прычыны яе не з атрыманні больш выгаднай прапановы.