Прычынай трывогі на станцыі метро "Купалаўская" стала сумка з асабістымі рэчамі
У 15.46 станцыю метро "Купалаўскую" адчынілі для пасажыраў. Пра гэта паведамляе прэс-служба мінскага метрапалітэна ў сацыяльных сетках.
Як распавядала Еўрарадыё, каля 14.50 станцыю зачынілі для пасажыраў, бо на ёй знайшлі безгаспадарчую сумку. Цягнікі праходзілі станцыю не спыняючыся. На месца здарэння была выкліканая сапёрна-піратэхнічная група.
Амаль праз гадзіну станцыю адчынілі для пасажыраў. Выявілася, што прычынай трывогі была сумка з асабістымі рэчамі.
в 15.46 ст. Купаловская открыта для пассажиров. В бесхозной сумке-личные вещи
— Minskmetro (@minmetro) April 14, 2017