Пры нападзе на казіно ў Маніле загінулі 34 чалавекі
У Маніле, сталіцы Філіпінаў, падчас нападу на казіно пры гатэлі Resorts World Manila загінулі не менш за 34 чалавекі, перадае Бі-Бі-Сі. Паводле звестак мясцовых СМІ, амаль усе ахвяры задыхнуліся — хутчэй за ўсё падчас пажару, які пачаўся ў комплексе пасля нападу.
Сам нападнік, як паведамляюць, таксама загінуў. Па адной версіі, яго застрэлілі паліцыянты, па іншай — ён застрэліўся сам.
Здарэнне адбылося позна ўвечары 1 чэрвеня. Узброены вінтоўкай мужчына пачаў страляць у казіно на тэрыторыі гатэля і падпаліў гульнявыя сталы.
Аперацыя па нейтралізацыі нападніка доўжылася некалькі гадзінаў. Праваахоўнікі мяркуюць, што матывам нападу магло стаць рабаванне. Магчыма, зламыснік хацеў скрасці гульнявыя фішкі казіно.
Мяркуецца, што злачынец дзейнічаў у адзіночку.
Адказнасць за напад ўзяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава".