Пры аварыі на трасе Мінск — Мікашэвічы загінула пасажырка (фота)

У суботу, 24 студзеня, на 77-м кіламетры трасы Р-23 Мінск — Мікашэвічы ў Слуцкім раёне адбылася аварыя з удзелам Mazda-626 і Mercedes-Benz-190.

Як паведамляе interfax.by, 40-гадовы кіроўца "Мазды" выбраў няправільную хуткасць і не справіўся з кіраваннем. Яго аўтамабіль развярнула і вынесла на сустрэчную паласу. Там у яго ўрэзаўся "Мерсэдэс", які ехаў у процілеглу бок.

Пры аварыі "Мазда" атрымала значныя пашкоджанні. На месцы загінула 29-гадовая пасажырка, якая знаходзілася на заднім сядзенні. Даставаць яе з аўтамабіля давялося з дапамогай спецтэхнікі ратавальнікаў. Яшчэ тры чалавекі трапілі ў лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Фота — Слуцкі райаддзел МНС