Просьба гродзенскай школы абразіла Бондараву

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне / grodnonews.by

Конкурс дзіцячых малюнкаў да Дня Перамогі ў адной з гродзенскіх школ выклікаў абурэнне прарасійскай прапагандысткі Вольгі Бондаравай.

У конкурсе ўдзельнічаюць вучні пачатковых класаў. У адным са школьных чатаў класны кіраўнік паведаміў, што на малюнку не павінна быць георгіеўскай стужкі. Скрыншот пераслалі Бондаравай, а яна адразу абурылася.

"А вось вам конкурс малюнкаў, гімназія #26, г. Гродна. Як разумець такое??? Гэта асабістая ініцыятыва нейкага цуду на ўзроўні школы ці гэта па рэспубліцы?" — пракаментавала пост прапагандыстка, якая нядаўна адбыла 13-сутачны арышт.

Нейтральную ранеей георгіеўскую стужку расійская прапаганда стала актыўна выкарыстоўваць з сярэдзіны нулявых. З 2014-га гэтая стужка трывала стала асацыявацца з "рускім светам" і расійскай агрэсіяй. У тым жа годзе беларускія ўлады замянілі георгіеўскую стужку на бутаньерку з яблыневай кветкай. У некаторых постсавецкіх краінах яна забароненая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.