Прэмія кінакрытыкаў "Чырвоны верас" абвясціла кароткі спіс намінантаў
Кадр з фільма "У жывым эфіры" / Wajda Studio
Беларуская прэмія кінакрытыкаў "Чырвоны верас" абвясціла кароткі спіс намінантаў на другую эдыцыю кінапрэміі. Узнагароды будуць уручаныя ў 13 катэгорыях.
У журы кінапрэміі ўвайшлі 16 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследчыкаў. Сёлета яны ацанілі 70 беларускіх фільмаў 2021 і 2022 гадоў. Гэта ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя карціны — як кароткі, так і поўны метр.
Некаторыя стужкі ўдзельнічаюць у кінапрэміі ананімна. Фільм "Калі кветкі не маўчаць" Андрэя Куцілы выключылі з доўгага спісу прэміі па просьбе рэжысёра.
Шорт-ліст намінантаў на "Чырвоны верас’24":
"Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм"
"Мара" Сашы Кулак
"Мы не ведалі адно аднаго да гэтага лета" Вольгі Абрамчык
"Смеласць" Аляксея Палуяна
"Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм"
"Дзённік Анастасіі" Максіма Буйніцкага
"Маладосць па-беларуску" Ксеніі Галубовіч
"Метадычка" Паўла Мажара
"Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм"
"A Kid's Flick" Мікіты Лаўрэцкага
"Лета 1989" Уладзіміра Казлова
"Спатканне ў Мінску" Мікіты Лаўрэцкага
"Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм"
"Ператрымка" Андрэя Кашперскага
"Смеццевая галава" Юрыя Сямашкі
"У жывым эфіры" Мары Тамковіч
"Найлепшы анімацыйны фільм"
"Вячэра з індыком" Глеба Куфцерына
"The Primitives" Генадзя Буто
"Shirey Mara" Наты Карнеевай
"Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)"
Ананімная рэжысёрка
Саша Кулак за фільм "Мара"
Мікіта Лаўрэцкі за фільм "Спатканне ў Мінску"
"Найлепшы актор"
Мікіта Лаўрэцкі за ролі ў сваіх фільмах
Андрэй Новік за ролю ў фільме "Ператрымка"
Ананімны актор
"Найлепшая акторка"
Лянка Грыў за ролю ў фільме "Soyka"
Аляксандра Вайцэховіч за ролю ў фільме "У жывым эфіры"
Вольга Кавалёва за ролі ў фільмах "Спатканне ў Мінску" і "A Kidʼs Flick"
"Найлепшая праца аператара(кі)"
Таццяна Гаўрыльчык і Есэ Мазух за фільм "Смеласць"
Юлія Шатун за фільм "Спатканне ў Мінску"
Саша Кулак за фільм "Мара"
"Найлепшы сцэнар"
Уладзімір Казлоў за фільм "Лета 1989"
Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм "Ператрымка"
Мара Тамковіч за фільм "У жывым эфіры"
"Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)"
Юрый Сямашка за фільм "Смеццевая галава"
Dymna Vyderka за фільм "Мара"
Valentina Caniglia за фільм "Soyka"
"Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)"
Вольга Падгайская і ананімны саўнд-дызайнер за фільм "Галасы. Дзе мой край"
Юрый Сямашка за фільм "Смеццевая галава"
Генадзь Буто за фільм "Too Big Drawing"
"Адкрыццё года"
Ананімная рэжысёрка
Павел Мажар
Юрый Сямашка