Прэм'ер Польшчы пацвердзіў выбух на чыгунцы

Дональд Туск на месцы выбуху

Дональд Туск на месцы выбуху / акаўнт Туска ў сацсетцы Х

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск пацвердзіў, што чыгунка на лініі Варшава-Люблін пашкоджана ў выніку дыверсіі. Пра гэта кіраўнік польскага ўрада напісаў у сацсетцы Х:

"На жаль, найгоршыя падазрэнні пацвердзіліся. На лініі Варшава — Люблін (вёска Міка) адбыўся акт сабатажу. Выбуховае прыстасаванне здэтанавала і разбурыла чыгуначнае палатно. На месцы здарэння працуюць экстраныя службы і пракуратура. Пашкоджанні таксама зафіксаваныя на гэтай жа лініі, бліжэй да Любліна".

Пра пашкоджанне шляху ў раёне Мікі стала вядома зранку ў нядзелю, 16 лістапада. Машыніст цягніка мясцовай лініі падчас руху на малой хуткасці ўбачыў, што з рэйкі вырваны кавалак. Як пішуць СМІ, перад гэтым мясцовыя жыхары чулі гук выбуху, паліцыя выязджала па выкліку, але тады нічога не выявіла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.