Праз аварыю грузавога цягніка пад Аляхновічамі спазніліся цягнікі і электрычкі

На чыгуначным перагоне Уша-Аляхновічы грузавы цягнік №2732 быў прыпынены па прычыне тэхнічнай няспраўнасці. Як паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі, у выніку затрымаліся пасажырскія цягнікі і электрычкі.
Спазніліся тры электрычкі з Маладзечна ў Мінск і адна — маршруту Мінск-Маладзечна. Спазненне склала ад 20 хвілін да 2 гадзін 40 хвілін.
Таксама спазніліся цягнікі №732 Гродна-Мінск і №740 Полацк-Мінск. Час затрымкі складае ад 40 хвілін да 1 гадзіны 10 хвілін.
Беларуская чыгунка просіць прабачэння за прычыненыя нязручнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.