Прайшло лёсаванне футбольнага чэмпіянату Беларусі 2017 года

Прайшло лёсаванне футбольнага чэмпіянату Беларусі 2017 года

8 лютага ў сталічным Доме футбола прайшло лёсаванне футбольнага чэмпіянату Беларусі 2017 года ў вышэйшай лізе. Матчы першага тура прызначаныя на 1-2 красавіка. У ім сустрэнуцца: "Віцебск" — "Крумкачы", "Тарпеда-БелАЗ" — "Іслач", "Мінск" — брэсцкае "Дынама", "Гарадзея" — "Шахцёр", "Нёман" — "Славія", "Нафтан" — "Слуцк", "Гомель" — БАТЭ, "Дняпро" — мінскае "Дынама". Цалкам расклад можна пабачыць тут.

Футбольны чэмпіянат у вышэйшай лізе скончыцца 26 лістапада. Стартуе футбольны сезон 11 сакавіка, калі ў фінале Суперкубка Беларусі сустрэнуцца БАТЭ — "Тарпеда-БелАЗ".