Праваслаўны святар будзе рэгуляваць рэкламу ў Беларусі
Рэкламныя шчыты ў Мінску / onliner.by
Праваслаўны святар ўвайшоў у Міжведамасную раду па рэкламе. Яе новы склад зацвердзіў урад — спіс апублікаваны на Нацынальным прававым партале.
Акрамя старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы Ігара Васько ў склад рады ўвайшлі прадстаўнікі МАРГ, Мінкульта, Міністэрства аховы здароўя, Мінспорту, Мінадукацыі, МНС, МПЗ, БДУ, МУС, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Мінпрацы, Мінабароны і чатыры галоўныя ідэолагі з міністэрстваў и выканкамаў.