У Беларусі да барацьбы з "дармаедамі" сталі прыцягваць праваслаўных бацюшак

Святар на выхаваўчым мерапрыемстве Мастоўскага РАУС

Святар на выхаваўчым мерапрыемстве Мастоўскага РАУС / ytzsz_mosty1

У апошні час рэжым знайшоў яшчэ адно прымяненне святарам БПЦ. Цяпер дзяржава ўцягвае іх у барацьбу з "дармаедамі", заўважыў ТГ-канал "Хрысціянская візія".

"Падчас групавога выхаваўчага мерапрыемства ў райаддзеле міліцыі да іх спрабавалі "дастукацца" першы намеснік начальніка Мастоўскага РАУС, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, псіхолаг ЦСАН, настаяцель храма абраза Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць", — распавядае пра сустрэчу з "праца чыноўнікаў.

Такія мерапрыемствы праводзяцца ў межах рэспубліканскай кампаніі: раённыя аддзелы ўнутраных спраў сумесна з упраўленнямі па працы і занятасці, раённымі камісіямі па садзейнічанні ў працаўладкаванні "адпрацоўваюць грамадзян", якія знаходзяцца ў базе "дармаедаў".

З 1 красавіка 2025 года МУС рэалізуе "Комплекс дадатковых мер па аказанні прафілактычнага ўздзеяння ў адносінах да працаздольных грамадзян, незанятых у эканоміцы". Беспрацоўных, якія лічацца ў гэтых спісах, масава выклікаюць у РАУС, а адтуль адпраўляюць у Цэнтры занятасці для працаўладкавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.