Праваабаронца Наста Лойка заявіла на судзе пра катаванні
Наста Лойка / Telegram
Праваабаронца Наста Лойка заявіла на судзе пра катаванні. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа ўдарылі яе электрашокерам і пакідалі на працяглы час без вопраткі на холадзе, з-за чаго яна захварэла. У зняволенні Лойка па-ранейшаму знаходзіцца без цёплых рэчаў і сродкаў асабістай гігіены. Дакладна невядома, ці дайшлі да яе перададзеныя лекі, піша @humanconstanta.
Наста Лойка за кратамі з 28 кастрычніка. За "дробнае хуліганства" яе асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту (восенню 2022-га яна ўжо была за кратамі 30 сутак). 14 лістапада чарговую справу разглядаў суд Першамайскага раёна Мінска. Вынікам стаў чарговы арышт тэрмінам на 15 сутак за "дробнае хуліганства".