Прапагандыст апублікаваў відэа са збітым сілавікамі беларусам

Уладзімір Паўлавец / Кадр з відэа
Прапагандыст Рыгор Азаронак апублікаваў відэа са збітым сілавікамі беларусам. "Што з тварам?" — так ён яго пракаментаваў.
Затрыманы — гэта Уладзімір Паўлавец. У яго кватэру ўварвалася не менш за сем сілавікоў, многія ў поўным абмундзіраванні. Хлопца адразу ж паклалі на падлогу. Бачна, што Паўлаўца збілі пасля затрымання — у яго гематома і сінякі на твары. Сілавікі не саромеюцца, наадварот, падкрэсліваюць гэта, каб запалохаць іншых.
Уладзімір Паўлавец кажа, што быў падпісаны ў сацсетках на адзін з "экстрэмісцкіх" інфармацыйных рэсурсаў і нібыта далучыўся да чат-бота плана "Перамога".


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.