Пракуратура не знайшла ў сенненскіх крамах ні сыру, ні рыбы, ні алею

Паліцы ў крамах, ілюстрацыйнае фота

Паліцы ў крамах, ілюстрацыйнае фота / РБК

Сістэматычную адсутнасць шэрагу тавараў з абавязковага асартыменту выявіла пракурорская праверка ў крамах Сенненскага раёна. Паведамляецца, што недахоп абавязковага асартыменту выявілі ў большасці крамаў раёна — як прыватных, так і дзяржаўных, у тым ліку ў сетцы райспажыўтаварыства (Сенненскі філіял Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства).

Напрыклад, у краме ў аграгарадку Белая Ліпа не было ў продажы 22 з 106 тавараў, прадугледжаных дзейным асартыментным пералікам, або 20,8%. Пракуроры не знайшлі сыроў, яек, ёгуртаў, алею, рыбы ды іншых абавязковых прадуктаў.

Такія ж парушэнні выявілі ў крамах аграгарадкоў Ходцы, Машкану, Руляўшчына і нават у самім Сянне, а таксама ў дзвюх прыватных крамах у пасёлку Багушэўск.

Пракуратура запатрабавала ліквідаваць парушэнні і прыцягнула да адказнасці дзесяць чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.