"Прагрэсіўнае смецце"? Пентагон абураны новым серыялам на Netflix
Серыял Boots / netflix.com
Пентагон зрабіў заяву наконт серыялу на Netflix. Міністэрства абароны ЗША абрушылася на новы хіт стрымінгу пад назвай Boots.
У Пентагоне настолькі абурыліся серыялам, што ў заяве назвалі яго "прагрэсіўным смеццем" ("woke garbage") і дадалі:
"Пры Прэзідэнце Трампе і міністры Хэгсеце амерыканскія ўзброеныя сілы вяртаюцца да адраджэння вайсковай этыкі".
Boots атрымаў ашаламляльныя водгукі крытыкаў і папулярнасць у дзясятках краін. У цэнтры сюжэту — лёс гомасексуальнага хлопца, які трапляе ў лагер падрыхтоўкі марской пяхоты ЗША.
Іронія ў тым, што серыял — экранізацыя мемуараў Грэга Коўп-Уайта, у якіх ён распавядае пра асабісты досвед у лагеры падрыхтоўцы напрыканцы 1970-х — то-бок прыблізна ў тыя часы, на "адраджэнне" якіх спасылаецца Пентагон.