Прагноз: зіма ў Беларусі будзе халоднай і ранняй

Зіма ў Беларусі будзе халоднай і яна прыйдзе раней, чым звычайна. Пра гэта пішуць супрацоўнікі Гродзенскага заапарку, якія назіраюць за паводзінамі мядзведзяў. Ужо ў пачатку кастрычніка жывёлы пачалі рыхтавацца да зімовага сну, хаця звычайна гэта робяць у сярэдзіне лістапада. Адзначаецца, што такім жа чынам сябе паводзяць і некаторыя іншыя жывёлы, напрыклад, вожыкі.
Дарэчы, паводле прагнозу надвор'я, у канцы тыдня ў нашай краіне крыху пацяплее.
Фота: grodnozoo.by