Прафсаюз РЭП прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем"
У Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем" прызналі незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці — РЭП.
Такое рашэнне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. 11 красавіка прафсаюз быў дададзены ў "пералік фармаванняў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці", апублікаваны на сайце МУС.
У 2018 годзе лідараў прафсаюза Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка асудзілі на 4 гады "хатняй хіміі", абвінаваціўшы ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры.