Прадпрымальніка з Мінска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Прадпрымальніка з Мінска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Прадпрымальніка з Мінска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

51-гадовага бізнесоўца з Мінска Валерыя Жукава адправілі ў калонію па чатырох палітычных артыкулах, піша "Наша Ніва".

Жукава затрымалі ў лістападзе 2024 года за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" і арыштавалі на суткі. Пасля гэтага ён не выйшаў — супраць яго распачалі крымінальную справу.

У 2025 годзе справу супраць Жукава разглядаў Мінскі гарадскі суд. Мужчыну абвінавачвалі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса — "удзел у экстрэмісцкім фарміраванні", "абраза прадстаўніка ўлады", "абраза Лукашэнкі" і "распальванне варожасці". Жукаву пагражала да шасці гадоў калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.