Prada купляе Versace

Prada можа стварыць кангламерат з абаротам каля 6 мільярдаў еўра

Prada можа стварыць кангламерат з абаротам каля 6 мільярдаў еўра / Reuters

Італьянскі дом моды Prada купляе канкуруючы брэнд Versace. Сума здзелкі складае 1 млрд 375 млн долараў, піша Reuters. Адзначаецца, што адбываецца аб'яднанне двух найбуйнейшых імёнаў у італьянскай модзе і ўмацаванне пазіцыі Італіі ў індустрыі раскошы.

Versace належалі амерыканскаму холдынгу Capri Holdings. Цяпер Prada можа стварыць кангламерат з абаротам каля 6 мільярдаў еўра — для стварэня канкурэнцыі найбуйнейшым гульцам гэтага рынку (LVMH і Kering).

Prada быў заснаваны ў 1913 годзе, Versace — у 1978-м.

Prada купляе Versace
Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.