Пра партфелі, вайну і праблемы з Украінай і Расіяй — эфір з Кавалеўскім
Шматлікія замежныя візіты Святланы Ціханоўскай беларуская прапаганда называла не інакш, як “турызмам”. І калі да нападу Расіі на Украіну 24 лютага 2022 года гэтыя словы гучалі як крыўда з боку тых, каго на такія сустрэчы не клічуць, то вайна змяніла шмат што. Дакладней не сам факт расійскай агрэсіі, а тое, што Беларусь, дзякуючы лукашэнкаўскаму рэжыму, стала суагрэсарам, а стаўленне да беларусаў на Захадзе “крыху” змянілася. І не заўсёды ў Ціханоўскай і яе дарадцаў атрымліваецца пераканаць заходнікаў не раўняць усіх беларусаў ні з прыхільнікамі Лукашэнкі, ні з расіянамі.
Чым адрозніваецца роля Кавалеўскага ў Пераходным кабінеце ад таго, што ён рабіў у Кабінеце прадстаўнікоў? Ці гатовы Захад падтрымаць “сілавы сцэнар” дэмакратызацыі Беларусі? Чаму яго не пусцілі ва Украіну і як гэта паўплывае на адносіны Офіса Ціханоўскай і Офіса Зяленскага? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае сябра Пераходнага кабінета па міжнародных справах, кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі.