Помнік Марыне Васілеўскай рыхтуюць у бронзе і граніце
Іван Міско / Sputnik
Касманаўтку Марыну Васілеўскую плануюць увекавечыць у помніку з бронзы і граніту. Над такой скульптурнай кампазіцыяй працуе народны мастак Беларусі Іван Міско, паведамляе Sputnik.
"Цяпер ідзе творчы працэс, ідзе праца над гэтай скульптурнай кампазіцыяй, таму рана яшчэ раскрываць дэталі", — кажа 92-гадовы творца.
Па словах Міско, канчатковы варыянт ён будзе ўзгадняць і з Марынай Васілеўскай, і з яе напарнікам па палёце, расійскім касманаўтам беларускага паходжання Алегам Навіцкім.
11 красавіка Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Васілеўскую званнем Героя Беларусі. Яна стала першай касманаўткай незалежнай Беларусі.