Польшча можа адкрыць новыя памежныя пераходы з Беларуссю

Мяжa Беларусі і Польшчы / Еўрарадыё
Варшава можа адкрыць аўтамабільныя пераходы на мяжы з Беларуссю, калі ў адносінах дзвюх краін узнікнуць "новыя абставіны", лічыць міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі.
"Мы пастаянна сочым за гэтым працэсам. Калі будзем да гэтага гатовыя з пункту гледжання бяспекі, <...> гэтыя пераходы будуць адкрыты", — цытуе Кервіньскага TVP.
Аўтамабільны памежны пераход у Брузгах (Кузніца) зачынены з 9 лістапада 2021 года пасля пачатку міграцыйнага крызісу на мяжы Еўрасаюза і Беларусі. А з 9 лютага 2023 года зачынены памежны пераход Берестовіца (Баброўнікі) праз асуджэнне ў Беларусі актывіста Саюза палякаў Анжэя Пачобута. Акрамя таго з пачатку пандэміі быў зачынены грузапасажырскі пераход Пясчатка (Палавы).
Пакуль для пасажыраў адкрыты толькі адзін пункт пропуску на беларуска-польскай мяжы — памежны пераход Брэст (Тэрэспаль).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.