У Літве пракаментавалі чуткі пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / прэс-служба Ціханоўскай

Яшчэ не прынята канчатковага рашэння адносна таго, якім павінен быць узровень аховы лідаркі беларускіх дэмакратычных сіл Светланы Ціханоўскай у Літве, вынікае з каментару галоўнай саветніцы прэзідэнта Літвы па пытаннях нацыянальнай бяспекі Асты Скайсгірыце. Урад працягвае абмеркоўваць гэтае пытанне.

Яе словы прыводзіць літоўскае выданне LRT са спасылкай на радыёстанцыю Žinių radijas.

Саветніца літоўскага прэзідэнта пракаментавала чуткі пра магчымы пераезд Ціханоўскай у суседнюю Польшчу.

"Спадарыня Ціханоўская — свабодны чалавек, яна не знаходзіцца ў турме. Вядома, калі б яна хацела, магла б разглядаць іншыя варыянты, але наша задача — забяспечыць, каб яна адчувала сябе ў бяспецы ў Літве", — сказала Скайсгірыце.

Узровень аховы Ціханоўскай і яе працоўнага офіса быў зніжаны ў кастрычніку. Цяпер замест Службы аховы кіраўніцтва дзяржавы палітыка будзе ахоўваць Бюро крымінальнай паліцыі Літвы. Яе дом і офіс па-ранейшаму будуць аховаўвацца, але асабістую ахову ў Ціханоўскай забяруць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.