Полацкія памежнікі злавілі дзесяцярых нелегалаў з В’етнама

Дзесяць грамадзянаў В’етнама ў суправаджэнні расіяніна затрыманыя полацкімі памежнікамі, паведамілі БЕЛТА ў Полацкім памежным атрадзе. Увечары 27 ліпеня ў памежнай зоне на латвійскім кірунку ў Верхнядзвінскім раёне памежнікі затрымалі мікрааўтобус Hyundai пад кіраваннем 34-гадовага расіяніна. У машыне было 10 в’етнамцаў, старэйшаму з якіх 33 гады, а малодшаму — 16.

Для далейшага разбіральніцтва замежныя грамадзяне затрыманыя на 72 гадзіны, пасля чаго іх прыцягнуць да адказнасці за незаконнае перасячэнне мяжы.

Фота: rigaportal.lv