Пінскія міліцыянты так і не выбачыліся перад пенсіянерамі
Брутальная “зачыстка” пенсіянераў-гандляроў побач з рынкам “Заходні” ў Пінску не прыцягнула ўвагі мясцовых СМІ.
Ні афіцыйныя, ні камерцыйныя газеты, каналы тэлебачання і радыё, ні незалежныя інтэрнэт-сайты сталіцы Палесся не адважыліся нават узгадаць жорсткія дзеянні пінскіх міліцыянтаў супраць сталых людзей. Пакуль не дачакаліся пінчукі і словаў прабачэння ад мясцовых праваахоўнікаў.
Гонар міліцыі абараніў кіраўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Іван Саўчыц, які праз газету “Заря” выбачыўся за непрафесійныя дзеянні сваіх падначаленых. Праўда, гэтую газету ў Пінску амаль ніхто не чытае.
Нагадаем, 7 ліпеня Пінская міліцыя жорстка “зачысціла” кірмаш ад пенсіянераў.