Пінскі студэнт парваў пастанову аб затрыманні, яму пагражае турма
Незвычайны выпадак адбыўся 4 сакавіка ў Пінскім міжраённым аддзеле Следчага камітэта.
У службовым кабінеце 19-гадовы навучэнец Пінскага дзяржаўнага аграрна-тэхналагічнага каледжа парваў пастанову аб сваім затрыманні. Як паведамляе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці, за такія паводзіны праваахоўнікі пачалі крымінальную справу. За пашкоджанне афіцыйнага дакумента асаблівай важнасці юнака можа чакаць пакаранне ад штрафу да 5 гадоў турмы.
Фота — hut1.ru