Пінчук збіў свайго знаёмца да разрыву селязёнкі
Здарэнне адбылося ў кватэры 34-гадовага пацярпелага.
Падчас сваркі яго збіў металічнай трубой 29-гадовы знаёмец, паведамляе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці. Мужчына з пашкоджанай галавой, траўмай жывата і разрывам селезёнкі быў дастаўлены ў лякарню.
Праваахоўнікі затрымалі нападніка. За збіццё яго могуць пакараць васьмю гадамі пазбаўлення волі.
Фота — ria.ru