Першым матчам на Нацыянальным стадыёне стане сустрэча зборных Беларусі і Расіі

Гэта будзе таварыская гульня паміж нацыянальнымі зборнымі Беларусі і Расіі / bel.football
Таварыская гульня зборнай Беларусі і Расіі адбудзецца 10 чэрвеня і пройдзе на новым нацыянальным футбольным стадыёне. Пра гэта “Матч ТВ” паведаміў Генеральны сакратар Расійскага футбольнага саюза Максім Мітрафанаў.
Нагадаем, што раней “Трыбуна” паведамляла, што адкрыццё новай арэны запланавана на 7 чэрвеня.
Хто можа гуляць на Нацыянальным стадыёне?
З-за ўдзелу Беларусі ў вайне ва Украіне краіна трапіла пад санкцыі УЕФА, у выніку якіх беларускім камандам забаронена праводзіць міжнародныя матчы на сваёй тэрыторыі.
У такой сітуацыі нацыянальная зборная Беларусі па футболе не можа праводзіць афіцыйныя гульні на новым стадыёне. Тэарэтычна там могуць адбывацца матчы Кубка Беларусі, чэмпіянату Вышэйшай лігі, Суперкубка, а таксама таварыскія сустрэчы.
Раней Еўрарадыё распавядала пра ўнікальнае газоннае пакрыццё новага стадыёна, а тут можна паглядзець арэну з вышыні птушынага палёту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.