Першую смерць ад каранавіруса зафіксавалі ў Маскве

Першую смерць ад каранавіруса зафіксавалі ў Маскве

У Расіі зафіксавалі першую смерць ад каранавіруса, паведамляе аператыўны штаб Масквы. У расійскай сталіцы памёрла 79-гадовая пацыентка.

Паведамляецца што смерць жанчыны наступіла ў выніку пнеўманіі на фоне вельмі цяжкай спадарожнай паталогіі. У яе выявілі шэраг хранічных захворванняў, у тым ліку цукровы дыябет, атэрасклероз і гіпертанічную хваробу сэрца.

Пацыентку шпіталізавалі 13 сакавіка. Ні ў каго з яе кантактаў цяжкіх сімптомаў захворвання не выявілі.

Паводле афіцыйных звестак, на сёння ў Расіі выяўлена 147 выпадкаў захворвання на каранавірус. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.