Перавозчыкі аднаўляюць аўтобусныя рэйсы ў Польшчу

Аўтобусы, ілюстрацыйнае фота

Аўтобусы, ілюстрацыйнае фота / Eurolines

Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" аднаўляе аўтобусныя рэйсы ў Польшчу. Абвестка пра гэта з'явілася пасля таго, як польскі прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў пра запланаванае адкрыццё мяжы.

"Мінсктранс" плануе аднавіць рух аўтобусаў па маршруце "Мінск-Варшава" 24 верасня з 19:00. Раней паведамлялася, што Польшча адкрые мяжу з Беларуссю ў ноч на 25 верасня.

Пра аднаўленне рэйсаў у Польшчу паведаміла і кампанія Ecolines. Яе першы рэйс пасля перапынку адправіцца з Мінска 24 у 20:00. Назад аўтобус плануе выехаць на наступны дзень у 21:45.

Польшча цалкам закрыла мяжу з Беларуссю 12 верасня. Пасля гэтага многія аўтобусныя рэйсы былі адмененыя. Некаторыя перавозчыкі пачалі адпраўляць рэйсы ў Польшчу праз Латвію. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.