Перад сённяшнім лёсаваннем БАТЭ трапіў у чацвёрты кошык

БАТЭ перад сённяшнім лёсаваннем групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў трапіў у чацвёрты кошык. Нагадаем, па выніках двух матчаў (1:0, 1:2) барысаўчане ў плэй-оф выбілі бялградскі "Партызан". У групавым раўндзе БАТЭ згуляе ўжо пяты раз.

БАТЭ зарабіў як мінімум 14 мільёнаў еўра

Агулам у групавым раўндзе згуляюць 32 каманды.

1 кошык: "Барселона" (Іспанія), "Чэлсі" (Англія), "Баварыя" (Нямеччына), "Ювентус" (Італія), "Бенфіка" (Партугалія), "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя), "Зеніт" (Расія), ПСВ (Галандыя);

2 кошык: "Рэал" (Іспанія), "Атлетыка" (Іспанія), "Порту" (Партугалія), "Арсенал" (Англія), "Манчэстар Юнайтэд" (Англія), "Валенсія" (Іспанія), "Баер" (Нямеччына), "Манчэстар Сіці" (Англія);

3 кошык: "Шахцёр" (Украіна), "Севілья" (Іспанія), "Ліён" (Францыя), "Дынама" (Кіеў, Украіна), "Алімпіякас" (Грэцыя), ЦСКА (Расія), "Галатасарай" (Турцыя), "Рома" (Італія);

4 кошык: БАТЭ (Беларусь), "Барусія" (Менхенгладбах, Нямеччына), "Вольфсбург" (Нямеччына), "Дынама" (Заграб, Харватыя), "Макабі" (Тэль-Авіў, Ізраіль), "Гент" ( Бельгія), "Мальмё" (Швецыя), "Астана" (Казахстан).

Лёсаванне пачнецца ў Манака ў 18.45 паводле беларускага часу.