Пенсіянер з Ашмянаў падаў у міліцыю заяву пра крадзеж лыжкі

Заява, якую зарэгістравалі ў Ашмянскім РАУС, толькі на першы погляд здаецца кур'ёзнай. Як піша "Комсомольская правда", лыжка апынулася не простая, а срэрабная, важыць яна 54 грамы. У свой час пенсіянер набыў яе ў Санкт-Пецярбургу і захоўваў дома ў спецыяльным футарале. Калі ён чарговы раз вырашыў палюбавацца ўлюбёнай рэччу, то пабачыў, што лыжачкі на месцы няма.



Эксперты-крыміналісты на месцы здарэння слядоў пранікнення ў жыллё не выявілі. Калі знікла каштоўная лыжка, гаспадар не ведае. У міліцыі кажуць, што лыжачка каштуе некалькі соцень тысяч рублёў.



Фота — torange.ru