Педагог з захапленнем расказала, як смалявіцкія школьнікі "сядзелі ў акопах"

Школьнікі ў акопе / smolevichi-24.by
Педагог з захапленнем расказала, як смалявіцкія школьнікі "сядзелі ў акопах". У навучальным цэнтры Ваеннай акадэміі прайшла гульня "ваенна-патрыятычнага турніру". За права прадстаўляць Мінскую вобласць змагаліся Смалявічы і Барысаў. У складзе смалявіцкай каманды былі восем вучняў СШ № 5.
"Гэта было вельмі відовішчнае, цікавае і няпростае спаборніцтва, — расказвае ў каментары мясцовай газеце педагог Аліна Кажухар. — Хлопцы і дзяўчынкі разбіралі і збіралі зброю, праводзілі страявую падрыхтоўку, кідалі гранаты, стралялі па танках, сядзелі ў акопах, аказвалі першую медыцынскую дапамогу, жылі ў сапраўдным намётавым мястэчку без звыклых выгод цывілізацыі".
Для школьніц напярэдадні турніру правялі "невялікае навучанне". І ўжо пасля гэтага адправілі ў "акопы".
Дарэчы, усе хлопцы і дзяўчынкі атрымалі пазыўныя ("Самарэз", "Кухар", "Уазік") і працягваюць адзін аднаго так называць — наперадзе ў смалявіцкай каманды паўфінал турніру.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.