Пажар у Мінску: 1 чалавек загінуў, 15 эвакуяваныя (фота)

Пажар у Мінску: 1 чалавек загінуў, 15 эвакуяваныя (фота)

Позна ўвечары 6 чэрвеня ў Мінску ў дзевяціпавярховым жылым доме па вуліцы Слабадская адбыўся пажар. Як інфармуе прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, адзін чалавек загінуў, 15 былі эвакуяваныя (сярод іх — адно дзіця). Узгаранне адбылося на кухні адной з кватэр на першым паверсе. Там ратавальнікі і знайшлі труп 63-гадовага мужчыны (ён знаходзіўся на канапе).

Мяркуецца, што ўзгаранне ў адной з кватэр пачалося з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні загінулага.