Паўлу Белавусу прысудзілі 15 сутак арышту
Павел Белавус / Еўрарадыё
Заснавальнік і кіраўнік крамы Symbal.bу Павел Белавус арыштаваны на 15 сутак за несанкцыянаваны пікет па ч.1 арт. 24. 23 КаАП, паведамляе тэлеграм-канал крамы.
Прысуд вынес суд Ленінскага раёна Менска.
Белавус быў выкліканы ў міліцыю ў панядзелак, 15 лістапада. Пасля гэтага ён не вярнуўся дадому, а быў дастаўлены на Акрэсціна. На першым судзе ў сераду, 17 лістапада, справу Белавуса адправілі на дапрацоўку, затым яго не выпусцілі праз трое сутак пасля затрымання.
Як паведамляла Еўрарадыё, Белавуса абвінавацілі ў распаўсюдзе інфармацыі, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць. Падставай стала тое, што заснавальнік крамы Symbal.bу перасылаў праз "Белпошту" прызнаную экстрэмісцкай кнігу Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Беларуская нацыянальная ідэя".
Мінулым летам кампанія Symbal.by пад ціскам уладаў была вымушаная закрыць краму, дзе прадаваліся адзенне і сувеніры з нацыянальнай сімволікай. Закрыццё крамы атрымалася скандальна гучным: на чаргу пакупнікоў прыехалі амапаўцы.
Кіраўнік Symbal.by Павел Белавус уваходзіць у асноўны склад Каардынацыйнай рады. 20 жніўня 2020 года супраць КР завялі крымінальную справу. Па інфармацыі Генпракуратуры, дзейнасць рады скіраваная на захоп дзяржаўнай улады.