Паўла Белавуса не выпусцілі праз трое сутак пасля затрымання
Кіраўніка Symbal.by Паўла Белавуса "перазатрымалі" — не выпусцілі праз трое сутак пасля затрымання.
Тэрмін затрымання скончыўся сёння ў 14:00, але Белавуса зноў павезлі ў РУУС, піша ТГ-канал Symbal.by.
Хутчэй за ўсё, другое судовае паседжанне над Белавусам адбудзецца 19 лістапада. На першым судзе 17 лістапада справу Белавуса адправілі на дапрацоўку.
Як распавядала Еўрарадыё, Белавуса вінавацяць у распаўсюдзе інфармацыі, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць. Нагодай стала тое, што ён перасылаў праз "Белпошту" кнігу Змітра Лукашука І Максіма Гарунова "Беларуская нацыянальная ідэя": у Беларусі яна прызнаная экстрэмісцкай.