Патроны, злучаныя дротам, выявілі на чыгунцы ў Польшчы

Патроны на чыгунцы

Патроны на чыгунцы / паліцыя Польшчы

На чыгунцы каля польскага горада Востраў-Велькапольскі былі выяўленыя два патроны, злучаныя дротам. Пра гэты выпадак паведамілі ў паліцыі Велькапольскага ваяводства.

Паведамляецца, што гэта былі халастыя вінтовачныя патроны. "На нашу думку, гэта правакацыя і праверка спецслужбаў. Мы знойдзем гэтага чалавека і прыцягнем яго да крымінальнай адказнасці",заявілі ў польскай паліцыі.

16 лістапада ў Польшчы адбылася дыверсія на чыгунцы: выбухам было пашкоджанае чыгуначнае палатно. У арганізацыі гэтай дыверсіі падазраюць расійскія спецслужбы і двух грамадзян Украіны, звязаных з імі. Падазраваныя паспелі выехаць з Польшчы ў Беларусь.

Пасля выбуху на чыгунцы Польшча пастанавіла закрыць расійскае консульства ў Гданьску. У Беларусь перададзеная дыпламатычная нота аб выдачы падазраваных дыверсантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.