"Паспалітае Рушэнне" прыпыняе сваю дзейнасць

Эмблема "Паспалітага Рушэння"

Эмблема "Паспалітага Рушэння" / Паспалітае рушэнне

"Паспалітае Рушэнне" прыпыняе сваю дзейнасць і закрываецца. Аб'яднанне праіснавала амаль тры гады.

"Нашая арганізацыя была ініцыятывай неабыякавых людзей, за нашымі спінамі не было ані дзяржавы, ані нейкіх іншых службаў, структураў і г.д. З часам памылкі назапашваліся, і паўстала пытанне пра тое, што "Паспалітае Рушэнне" патрабуе фундаментальных зменаў, перабудовы і ўжо не можа эфектыўна існаваць у цяперашнім выглядзе", — гаворыцца ў заяве, апублікаванай у тг-канале арганізацыі.

Яе ўдзельнікі абяцаюць хутка паведаміць пра свае планы.

Пра стварэнне "Паспалітага Рушэння" ў верасні 2022 года абвясціў Валерый Сахашчык, тады — прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па пытаннях абароны. Гэта мела быць нацыянальная спартова-адукацыйная арганізацыя ў структуры АПК.

Неўзабаве Сахашчык адыйшоў ад палітыкі. Праца арганізацыі была непублічнай, на Еўрарадыё ад яе імя выступалі Сяржук Кедышка і Сяргей Бяспалаў. У сярэдзіне 2024 года "Паспалітае Рушэнне" ўзначаліў кіраўнік беларускай прасторы "Робім Разам" Сяргей Бульба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.