Пасля вялікіх выходных курс долара пайшоў наніз
Долары, ілюстрацыйнае фота / Reuters
Па выніках таргоў 12 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара страціў больш за 2 капейкі і апусціўся да мінімуму за 1 год і 11 месяцаў. Афіцыйны курс яшчэ не пераадолеў псіхалагічную мяжу ў 3 рублі, але ў абменніках гэтая мяжа была пяройдзеная ўжо на мінулым тыдні.
Курс расійскага рубля працягвае расці і дасягнуў максімальнага значэння за 11 месяцаў.
Вынікі валютных таргоў 12 траўня:
Долар ЗША: 3,0010 (-0,0228 / -0,75%);
Еўра: 3,3900 (зделак не было);
Расійскі рубель: 3,6900 (+0,0248 / +0,68%);
Кітайскі юань: 4,1533 (-0,0202 / -0,48%).
Курсы валют / banki24.by