Пасля смерці Кальцова Сабаленка знялася з турніру ў Маямі
Арына Сабаленка / j48tennis.net
Пасля смерці Канстанціна Кальцова Арына Сабаленка знялася з турніру ў Маямі. Беларуская тэнісістка выключана з афіцыйнага раскладу трэніровак, а паведамленні аб яе ўдзеле ў сацыяльных сетках былі выдаленыя.
Былы беларускі хакеіст, трэнер зборнай Беларусі і расійскага клуба "Салават Юлаеў" Кальцоў памёр у 42 гады ў ЗША. Магчыма, ён загінуў у ДТЗ, але дакладных звестак яшчэ няма.
Было вядома, што Канстанцін Кальцоў сустракаўся з Арынай Сабаленка.
Тыдзень таму з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што Кальцоў вернецца з Расіі на радзіму, стане галоўным трэнерам мінскага "Дынама" і зборнай Беларусі па хакеі.
Канстанцін Кальцоў і Арына Сабаленка / twitter.com/Olly_Tennis_/