Пасля скаргі беларускага блогера ў Казахстане на паліцэйскіх распачалі справу
Праверка ў Казахстане / Кадр з відэа
Пасля скаргі беларускага блогера Аляксандра Гулько (sanya_pomozhet) ў Казахстане на паліцэйскіх распачалі крымінальную справу. У Туркестанскай вобласці яны спынілі яго аўтамабіль і патрабавалі заплаціць каля 400 долараў за адсутнасць казахскага тэхагляду. Інакш пагражалі канфіскаваць машыну. Беларус заплаціў, піша reform.news.
На відэа Гулько пра гэтае здарэнне адрэагавалі ў МУС Казахстана. З блогерам звязваліся сілавікі. Нягледзячы на тое, што нумар аўтамабіля і прозвішчы паліцэйскіх ён не памятаў, іх знайшлі і "прынялі меры". Цяпер яны — фігуранты крымінальнай справы.
"У дачыненні да кіраўніцтва адпаведнага падраздзялення распачатае службовае расследаванне, — паведамляе МУС Казахстана. — Вінаватыя панясуць пакаранне ў адпаведнасці з законам. З мэтай недапушчэння падобных выпадкаў узмоцнены кантроль за працай патрульных нарадаў".