Еду ў Казахстан: як Кныровіч перажывае прызначэнне міністра Багданава — стрым
Блогер і палітык Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
Любімага беларускага міністра Аляксандра Кныровіча — Аляксея Багданава — адправілі амбасадарам у Казахстан. Аляксандр рады за Аляксея, маўляў, яму там будзе цікава. Але Аляксандра цікавіць вось што: як жа няскончаныя справы на радзіме? Багданаў у свой час радасна кінуўся ажыццяўляць дырэктыву пра стрымліванне цэн, праз што некаторыя нават буйныя кампаніі вымушаныя былі закрыцца. Напрыканцы года ўлады прызналі неэфектыўнасць старой сістэмы кантролю над цэнамі і абяцалі наўзамен "формулу справядлівых цэн". Але эксперыментаваць будуць ужо без міністра Багданава. І не факт, што і гэты эксперымент атрымаецца.
Гэта, а таксама айчынны матацыкл для Лукашэнкі і яго перадвыбарчую рыторыку абмяркоўваем з Аляксандрам Крыновічам у традыцыйным пятнічным стрыме на Еўрарадыё. Стартуем у 14:00 па Мінску. Далучайцеся.